» Какая у вас марка те ... от Spider
4 Aug 2015, 18:50 [71|23186]
» Москву завоевывает ч ... от LiXem
16 Aug 2012, 20:51 [0|92115]
» Make Me Famous в Мин ... от Spider
2 Aug 2012, 14:56 [0|90909]
» Fake Lab @ Doodah Ki ... от Spider
22 Jul 2012, 17:51 [0|80137]
» Colaars от JenOK
20 Jul 2012, 10:05 [0|86265]
» Freedom from the cit ... от Spider
28 Jun 2012, 15:35 [0|79648]
» Фестиваль Соседний м ... от Spider
21 Jun 2012, 13:30 [4|55964]
» Everlast в Минске от Spider
18 Jun 2012, 11:51 [1|49173]
» Антон Гировка от antoha
16 Jun 2012, 15:07 [9|69965]
» Fake Lab от Spider
16 Jun 2012, 11:44 [0|65428]


Фотограф на свадьбу
Фотограф на Ваш праздник в Минске

→ «Наша альтэрнатыва» рок-сэзону
Автор: Spider | Дата: 7 октября 2009 |     
«Наша альтэрнатыва» новага рок-сэзону

Пабычыла сьвет складанка самых сьвежых трэкаў ад беларускамоўных альтэрнатыўных гуртоў. Сярод удзельнікаў кампіляцыі – мэйнстрым беларускага цяжкага року: гурты Partyzone, Ściana, SOK, «Голая манашка», «Глюкі», ZM99 (экс-«Зьмяя»), UNIA, Tarpach ды іншыя.
Сьпіс трэкаў складанкі «Наша альтэрнатыва», падрыхтаванай «Фан-клюбам беларускай музыкі», зьмяшчае дваццатку самых актуальных песень новага музычнага сэзону. Гэта ўжо другі дыск выдадзены «Фан-клюбам». Першы – «Фэстывальны рух Беларусі» быў прысьвечаны гісторыі музычных фэстаў. На новым дыску прадстаўленыя кампазыцыі гуртоў з усёй Беларусі, а таксама Беласточчыны. «Наша альтэрнатыва» прэзэнтуе аматарам беларускай рок-музыкі некалькі новых імёнаў: два віцебскія гурты – JENOWA і LaBo, мэталкор-каманду intra muros зь Берасьця, ню-мэтал ад маладзечанцаў Ann Core, а таксама менскі рок-бэнд Lavatrina, які складаецца з былых музыкаў сталічных гуртоў «Мутнаевока» і «Крок».

Шэраг гуртоў бяруць удзел у складанцы з трэкамі альбо зь нядаўна выдазеных альбомаў (Глюкі «Ідыятызм», Nevma «Стыхія сьлёз», Zatoczka, міні-альбом Ściana «EP» ), альбо з кружэлак, рэліз якіх адбудзецца ў хуткім часе (Голая манашка «АлілуйА», максі-сынгл JENOWA «Жывыя», сынгл і рэміксы Glofira «Этот фильм»).

Беларускамоўны рок зь Беласточчыны прадставяць вядомыя па выступах на штогадовым фэстывалі «Басовішча» гурты 5set5 і RIMA. Апошнія – са сьвежавыдадзенага альбому «Kalevala».

«Фан-клюб» падрыхтаваў грунтоўны інфармацыйны буклет-укладыш, які ўтрымлівае звесткі пра гісторыю, склад, стыль, дыскаграфію і апошнія навіны прадстаўленых на кампіляцыі гуртоў.

Складанка «Наша альтэрнатыва» будзе распаўсюджвацца бясплатна на кампакт-дысках, а таксама ўсе трэкі ў mp3-фармаце будуць выкладзеныя для вольнага запампоўваньня на сайце belmusic org.

Для таго, каб атрымаць дыск бясплатна, трэба даслаць ліст на e-mail: fanclubbudzma@gmail.com – пазначыўшы свае кантакты.

Афіцыйная прэзэнтацыя складанкі мае адбыцца ў сярэдзіне кастрычніка на хвалях інтэрнэт-радыёстанцыі «АПЛЮС РОК».

Інфармацыйныя партнэры праекту – інтэрнэт-партал TUT BY, сайт грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі», слушны музычны партал «Тузін гітоў», «Цэнтр Жывога Року», моладзевы праект «Твой стыль», ініцыятыва «Студфармат» і інш.

«Фан-клюб беларускай музыкі» – моладзевая ініцыятыва, якая мае на мэце дапамагаць музыкам і папулярызаваць айчынную музыку. Стаць сябрам фан-клюба вельмі проста. Для гэтага трэба проста даслаць ліст на e-mail: fanclubbudzma@gmail.com. Калі Вы маеце нейкую задуму, сябры суполкі дапамогуць яе рэалізаваць.

Адам Птушка


Обсудить на форуме


Spider

Позёров НЕТ - сайт о белорусской молодёжи (http://pozerov.net)

 (голосов: 1)



Понравилась новость — поделись с друзьями ;)

Код для ЖЖ
Код для форумов
Прямая ссылка на публикацию





Зарегистрированных он-лайн: 0
Количество гостей сейчас: 6
Количество пользователей за сегодня: 0
Количество гостей за сегодня: 537

© 2007-2019 Информационный портал Позёров НЕТ.
Все права сохранены.

О проекте · Помощь · Обратная связь · Статистика