» Какая у вас марка те ... от Spider
4 Aug 2015, 18:50 [71|23186]
» Москву завоевывает ч ... от LiXem
16 Aug 2012, 20:51 [0|92115]
» Make Me Famous в Мин ... от Spider
2 Aug 2012, 14:56 [0|90909]
» Fake Lab @ Doodah Ki ... от Spider
22 Jul 2012, 17:51 [0|80137]
» Colaars от JenOK
20 Jul 2012, 10:05 [0|86265]
» Freedom from the cit ... от Spider
28 Jun 2012, 15:35 [0|79648]
» Фестиваль Соседний м ... от Spider
21 Jun 2012, 13:30 [4|55964]
» Everlast в Минске от Spider
18 Jun 2012, 11:51 [1|49173]
» Антон Гировка от antoha
16 Jun 2012, 15:07 [9|69965]
» Fake Lab от Spider
16 Jun 2012, 11:44 [0|65428]


Фотограф на свадьбу
Фотограф на Ваш праздник в Минске

→ PANaNieba с презентацией альбома “71”
Автор: Spider | Дата: 3 февраля 2012 |     
PANaNieba с презентацией альбома “71”

PANaNieba с презентацией альбома “71”
Дата: 23 лютага 2012 году
Месца: Re:Public
Пачатак: 19:00

Выступаюць:
PANaNieba
Зэман
Вожык
Хічкок
Natalika

Лідары новай хвалі беларускага хіп-хопу з PANaNieba прадстаўляюць свой новы альбом. Праца атрымала назву «71», гэта дзве апошнія лічбы тэлефонага коду горада Вілейка, адкуль паходзяць заснавальнікі гурта. Дыск выйшаў 30 снежня, і такім чынам стаў апошнім рэлізам мінулага году ў беларускай музыцы.

Праект PANaNieba пачаў свой шлях у 2006 годзе. Усур’ёз пра сябе рэперы заявілі, калі выдалі першы студыйны альбом «На балоце», які атрымаў перамогу ў намінацыі «Лепшы дэбютны альбом» на ўзнагародах Experty. А песня з гэтага дыску «Ўсё будзе добра» увайшла ў лік галоўных гітоў сезону 2010-2011 на інтэрнэт-партале Tuzin.

Cвой другі альбом «71» рэперы S’viedak і SP Kava лічаць пераходным. “Першапачаткова мы думалі зрабіць максі-сынгл, але песень у выніку назбіралася на цэлы дыск. З таго моманту, як мы запісалі «На балоце», мы шмат у чым змяніліся, шмат чаго змянілася наўкол нас. Таму тое, што мы збіраемся рабіць далей, будзе адрознівацца. І «71» — гэта першы крок да таго, што чакае нас у будучыні,” — кажа S’viedak.

Спачатку дыску хацелі даць назву «Ненумарны», але ў працэсе запісу апошніх трэкаў яго вырашылі «алічбаваць». Хлопцы назвалі яго «71», паводле двух апошніх лічбаў тэлефонага коду Вялейкі, і такім чынам звярнулі ўвагу на сваё паходжанне. “У Вілейцы я вырас, там зараз жывуць мае бацькі, да якіх я, на жаль, усё радзей прыязджаю, і гэта вельмі сумна. Тут у Мінску такая мітусня, часта прыходзіцца змяняць здымныя кватэры, я нават не памятаю адрэсу, дзе зараз жыву, а вось кватэру і нумар роднага дому ніколі не забуду, — кажа SP Kava. — Для нас 71 — гэта не проста лічбы з тэлефоннага коду, гэта сімвал. Калі мы працавалі над песнямі, я знаходзіўся ў Мінску, S’viedak у Маскве, а ў правінцыі ўсё па-іншаму. Мне здаецца, час там запавольваецца, і 7 доўгіх дзён падаюцца як 1 вялікі. Галоўная думка нашага альбому, што варта кожны з 7 дзён на тыдні пражываць, як 1 апошні”.

Акрамя ўласна заснавальнікаў PANaNieba, удзел у запісе альбому ўзялі рэпер Zeman і Тарас з гурта «Планета всех», у трэку «Буйкі» ў якасці запрошанай вакалісткі выступіла маладая і таленавітая спявачка Natalika з Гародні. Адзін з трэкаў «Трываю» быў запісаны пры ўдзеле лідара гурта Neuro Dubel Аляксандра Куллінковіча. Альбомная версія гэтай песні гучыць крыху інакш, чым выкладзеная раней у сеціва.

Рэліз «71» выдае лэйбл БМА-груп сумесна з кампаніяй «Вігма».

Кошт:
30.000-35.000 — папярэдне
40.000 — у дзень канцэрта, танцпол
55.000 — месца за столікам+кампакт-дыск у падарунак!

Кропкі продажу: пераход ГУМ, пераход Я. Коласа, ГЦ “Купалаўскі”, 19 кропка, ГЦ “Рыга”, 18

Інфалінія:
+375-29-649-08-88
+375-33-603-82-44



Обсудить на форуме


Spider

Позёров НЕТ — сайт о белорусской молодёжи (http://pozerov.net)

 (голосов: 1)



Понравилась новость — поделись с друзьями ;)

Код для ЖЖ
Код для форумов
Прямая ссылка на публикацию





Зарегистрированных он-лайн: 0
Количество гостей сейчас: 161
Количество пользователей за сегодня: 0
Количество гостей за сегодня: 422

© 2007-2019 Информационный портал Позёров НЕТ.
Все права сохранены.

О проекте · Помощь · Обратная связь · Статистика