Мэрыя горада Чарнігава, дзе планавалася правесьці чацвёрты фэст
Be Free, не дала дазволу на яго правядзенне.
Афіцыйная прычына адмовы не вядомая. Каля тыдня арганізатары спрабуюць атрымаць паперу з адказам на сваю заяўку. Вусна было заяўлена пра тое што мерапрыемства не дазволена.
Фэст Be Free праводзіцца з 2007 года у розных гарадах Украіны (Луцк, Львоў, Чарнігаў) пры падтрымцы і спрыянні мясцовых улад. Пасля Be Free-2009 арганізатары не атрымалі ніякіх крытычных каментароў і заяваў ад чарнігаўскіх уладаў. У траўні 2010 г. на сустрэчы з прадстаўнікамі мэрыі было папярэдне ўхвалена правядзенне фэсту, пасля чаго мы заключылі папярэднія дамовы з гуртамі і тэхнічным забеспячэннем фестывалю.
Аднак запланаваны на 7 чэрвеня афіцыйны аргкамітэт з удзелам чарнігаўскіх уладаў быў адменены без тлумачэнняў, пасля чаго ўлады, нягледзячы на шматлікія звароты, не даюць афіцыйны адказ на заяўку па правядзенні фестывалю. Вусна чарнігаўскаму партнёру было заяўлена, што мерапрыемства не дазволяць.
З нефармальных крыніцаў мы даведаліся, што чарнігаўскія ўлады знаходзяцца ў кантакце з афіцыйным беларускім бокам, які настойліва радзяць не дазваляць фэст. Такім чынам, лёс міжнароднага фестывалю, які праводзіцца на ўкраінскай тэрыторыі, дэ-факта знаходзіцца ў руках беларускіх уладаў. Такая пастава да свабоднай, адкрытай для ўсіх групаў насельніцтва культурнай акцыі, скіраванай на паляпшэнне кантактаў паміж Беларуссю і Украінай, здзіўляе і выклікае абурэнне.
У гэтай сітуацыі аргкамітэт з прыкрасцю вымушаны заявіць, што 21-22 жніўня фестываль "Be Free" не адбудзецца. У залежнасці ад таго, ці ўдасца забяспечыць іншае месца і належны высокі ўзровень ягонага правядзення, ён будзе адкладзены або перанесены на лета 2011 г.
Каментар:Фэст Be Free праводзіцца з 2007 года у розных гарадах Украіны (Луцк, Львоў, Чарнігаў) пры падтрымцы і спрыянні мясцовых улад. Кожны фэст праходзіў на вялікім арганізыцыйным узроўні. Не быў выключэннем і фэст мінулага году у Чарнігаве. Ніякіх нараканняў па арганізацыі і самому мерапрыемству не было. Была атрыманая нават папярэдняя згода на правядзенне фэсту і ў гэтым годзе. Аргкамітэт некалькі разоў наведваў горад, дзе вырашаліся ўжо практычныя моманту па правядзенню фэсту.
Таму адмова для нас была нечаканай. Варта адзначыць, што гэта не проста адмова, гэта фактычна зрыў мерапрыемства, бо за такі кароткі час, што застаецца да меркаванай даты фэсту немагчыма знайсьці новае месца і якасна правесці фэст. Зараз мы распачынаем працу па правядзенню фэсту Be Free ў 2011 годзе.
Віталь Супрановіч:“Сітуацыя гэтага году з фэстам у Чарнігаве, мне нагадала сітуацыю ў Беларусі. Чыноўнікі баяцца і перакідваюць адказнасць адзін на аднаго. Гэта можа быць звязана са зменай кіраўніцтва агульна ў Украіне, так і мясцовымі выбарамі, што будуць вясной у Чарнігаве”.
Атрымаць афіцыйную версію адмовы, Вы можаце паспрабаваць у мэрыі Чарнігава:
8-10-380 – 462-774872. 8-10-380-462-614323.
Намесьнік мэра Чарнігава, Аксана Уладзіміраўна Тунік-Фріз.
8-10-380 – 462-971306. 8-10-380 – 462-777051.
Святлана Уладзімірауна. Упрауленне культуры.
Прыёмная мэра Чарнігава:
8-10-380 – 462 - 675304
За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся на тэлефон +375-29-649-08-88 (Віталь Супрановіч) або на скрыню фэсту fest.svabody@gmail.com
Партнёр фэсту у Чарнігаве:Чернігівський громадський комітет захисту прав людини
Кантактная асоба Віктар Тарасаў
8-10-380-677157739.
Аргкамітэт Be Free:Аляксей Лукашэвіч, Слава Корань, Марыя Садоўская, Віталь Супрановіч.